БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын заявіў пра салідарнасць з Асадам у супрацьстаянні з ЗША

17.04.2017 / 19:36

nn.by

Лідар КНДР Кім Чэн Ын салідарны з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам у супрацьстаянні з ЗША і мае намер аказваць «сяброўскаму ўраду і народу» Арабскай Рэспублікі падтрымку ў дасягненні справядлівасці.

Пра гэта гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме, накіраванай паўночнакарэйскім кіраўніком сірыйскаму калегу з нагоды 71-й гадавіны незалежнасці Сірыі. Тэкст паслання апублікавала агенцтва ЦТАК, паведамляюць інфармагенцтвы.

Reuters

У сваім пасланні Кім Чэн Ын асудзіў нядаўні авіяўдар ЗША з ужываннем крылатых ракет «Тамагаўк» па аэрадроме Шайрат у сірыйскай правінцыі Хомс. На яго думку, гэта «нахабны факт агрэсіі і ваеннае злачынства».

Акрамя таго, лідар КНДР накіраваў Асаду «сяброўскія і захопленыя віншаванні і баявое прывітанне».

Раней стала вядома, што ўлады Паўночнай Карэі маюць намер развіваць адносіны з Расіяй для сумеснага супрацьстаяння еўрапейскіх і амерыканскіх санкцый. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка першага дэпартамента Еўропы МЗС КНДР Кім Ён Хо.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула