БЕЛ Ł РУС

Блізу аэрапорта Дамаска адбыўся магутны выбух

27.04.2017 / 08:32

Магутны выбух раздаўся ў чацвер раніцай у раёне міжнароднага аэрапорта Дамаска. Па словах відавочцаў, выбух быў чутны ў сірыйскай сталіцы за 30 кіламетраў ад месца здарэння.

Прычыны і наступствы інцыдэнту пакуль невядомыя. Паведамляецца таксама аб моцным пажары.

Як перадае падкантрольны праіранскаму руху «Хезбала» ліванскі тэлеканал «Аль-Манар», узарваліся сховішчы паліва і склады каля аэрапорта.

Імавернай прычынай выбуху стаў удар ізраільскай авіяцыі, сцвярджае «Аль-Манар».

Паводле інфармацыі ліванскага тэлеканала, выбух прычыніў толькі матэрыяльны ўрон, ахвяраў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула