БЕЛ Ł РУС

Як у Мінску пробную партыю каўбасы з баброў дэгуставалі ВІДЭА

28.04.2017 / 19:40

Кацярына Карпіцкая

Падчас выставы «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017» Мінлясгас упершыню прэзентаваў два віды каўбасы з бабра: з аленінай і з дадаткам мяса дзікай качкі. 

З сабой на дэгустацыю мы паклікалі Дзяніса Валянскага, які любіць мяса і разбіраецца ў ім, і Ніко Балквадзэ, вегетарыянца, які стварыў петыцыю супраць вытворчасці каўбасы і тушонкі з баброў.

Ніко Балквадзэ і Дзяніс Валянскі

Што з усяго гэтага атрымалася — глядзіце самі.

Масавую вытворчасць каўбасы з бабра плануецца наладзіць восенню-зімой гэтага года. Яе сярэдні кошт, як паведаміў «НН» начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Шастакоў, складзе 25-30 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама па тэме:

Беларускую каўбасу з бабра плануюць экспартаваць

Мінлясгас усё-ткі пусціў баброў на каўбасу: у першай партыі — тры віды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула