БЕЛ Ł РУС

Расея прызнала страту 264 вайскоўцаў у часе 5-дзённага канфлікту

13.08.2008 / 12:37

МБ

У тым ліку загінула 74 вайскоўцы. З грузінскага боку загінула 175 чалавек, паведаміў міністар аховы здароўя Грузіі Сандро Квіташвілі.

Расея страціла ў зоне канфлікту з Грузіяй 74 вайскоўцы забітымі, 171 — параненымі, 19 чалавек прапалі бязь вестак. Такія лічбы падаў у сераду на брыфінгу намесьнік начальніка Генштабу Расеі Анатоль Нагавіцын.

Да ўчарашняга дня Расея прызнавала страту толькі 14 забітымі і 18 — зьніклымі бязь вестак.

Паводле заяваў грузінскага боку, ім удалося зьбіць 21 расейскі самалёт. Расея прызнае страту толькі 4-х машынаў, у тым ліку стратэгічнага бамбавіка Ту-22.

Саакашвілі таксама заявіў, што расейскія войскі панесьлі страты ў 400 чалавек забітымі.

З грузінскага боку загінула 175 чалавек, паведаміў міністар аховы здароўя Грузіі Сандро Квіташвілі. Каля дзесятка грузінскіх салдат узятыя ў расейскі палон.

Зьвестак пра страты сярод асяцінскіх наёмных і ахвотніцкіх фармаваньняў пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула