БЕЛ Ł РУС

Аўстралійскі рэгбіст памёр падчас матча

11.06.2017 / 14:58

Nashaniva.com

Рэгбіст аўстралійскага клуба «Уорынг» памёр ад траўмаў, атрыманых падчас матча нацыянальнага чэмпіянату з «Горданам». Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на The Guardian.

«Смерць наступіла ў выніку інцыдэнту, што пацягнула траўмы, несумяшчальныя з жыццём», — гаворыцца ў паведамленні клуба «Уорынг».

Медыкі выбеглі на поле адразу пасля інцыдэнту, але не здолелі выратаваць 25-гадовага спартоўца, імя якога не называецца. Характар пашкоджанняў, атрыманых рэгбістам, таксама не раскрываецца.

Адзначаецца, што ўсе матчы, якія павінны былі адбыцца на стадыёне «Рэт Парк» — хатняй арэне клуба «Уорынг», адмененыя.

Летам 2014 года 17-гадовы навазеландскі рэгбіст Джордан Кемп памёр з-за траўмы галавы, атрыманай падчас матчу паміж камандамі «Отаматэа» і «Марыст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула