БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы знайшлі крыніцу дзіўнага сігналу з космасу, пра які паведамлялася некалькі дзён таму

22.07.2017 / 16:6

nn.by

Патэнцыйны «сігнал іншапланецян», зафіксаваны ў пачатку гэтага тыдня, спарадзіў адзін са спадарожнікаў на геастацыянарнай арбіце, які выпадкова трапіў у поле зроку тэлескопа падчас назіранняў за зоркай Ross 128, паведамляе прэс-служба універсітэта Пуэрта-Рыка. 

«Дзіўны сігнал быў, хутчэй за ўсё, створаны адным ці некалькімі спадарожнікамі на геастацыянарнай арбіце. Мы пакуль не выключаем іншыя варыянты і вывучаем анамаліі ў форме сігналу», — заявіў прафесар Абель Мендэс з універсітэту Пуэрта-Рыка.

Паведамляецца таксама, што ў якасці крыніц сігналу разглядаюцца радыёперашкоды або памылка апрацоўкі дадзеных.

Чытайце таксама: Ад блізкай да Зямлі зоркі атрыманыя дзіўныя радыёсігналы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула