БЕЛ Ł РУС

CNN паведаміў пра «акустычную атаку» на супрацоўнікаў пасольства ЗША на Кубе

10.08.2017 / 07:35

Некалькі супрацоўнікаў Дзярждэпартамента ў пасольстве ЗША на Кубе падвергліся «акустычнай атацы», паведамляе CNN са спасылкай на некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў.

Прынамсі ў двух супрацоўнікаў у выніку з'явіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, і іх перавезлі на лячэнне ў ЗША, распавялі суразмоўцы тэлеканала.

Адна крыніца паведаміла, што гэтыя супрацоўнікі, магчыма, назаўжды пазбавіліся слыху.

Ахвяры меркаванай «акустычнай атакі» з канца 2016 года дэманстравалі сімптомы, падобныя з сімптомамі страсення мозгу.

Дзярждэпартамэнт уздымаў гэтае пытанне ў перамовах з кубінскімі ўладамі, а таксама накіраваў у Гавану амерыканскіх медыкаў. Аднак высветліць, што менавіта адбылося, не ўдалося, адзначае CNN.

«Мы паспрабавалі высветліць у кубінцаў, што адбываецца. Аднак яны настойваюць на тым, што не ведаюць, пра што гаворка», — распавёў суразмоўца тэлеканала.

Расследаваннем пытання займаецца ФБР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула