У цэнтры Вільні манахі сілай зачынілі бар: змянілі замкі і паставілі краты
Работнікі папулярнага віленскага бара 7 fridays, што на вуліцы Францішканскай, у сераду раніцай перажылі шок: у бар разам з ахоўнікамі ўварваліся манахі, запатрабавалі пакінуць памяшканне, а калі яны адмовіліся зрабіць гэта, іх літаральна вынеслі з бара, піша Delfi.lt.
Адразу ж пасля гэтага на дзвярах усталявалі краты, змянілі замкі, каб работнікі не маглі трапіць у памяшканне.
Бар і гасцініца знаходзяцца ў комплексе францішканскага кляштара, які належыць Vilniaus kultūros ir dvasingumo centras. У сакавіку 2017 года ўрад вырашыў перадаць комплекс польскаму ордэну Малодшых братоў канвентуалаў (францішканцаў).
Клібас сказаў, што ўзяў памяшканне ў арэнду на 5 гадоў, дагавор быў заключаны ў 2016, ён усё яшчэ сапраўдны. Па словах Клібаса, на словах з кляштарам было дасягнута пагадненне, што яны застануцца ў памяшканні да 1 лістапада гэтага года.
«У красавіку яны даслалі нам дакумент аб высяленні, мы звярнуліся ў суд, але ж рашэнне суду яшчэ не прынята. Ёсць юрыдычныя фактары, ёсць чалавечыя, мы па-чалавечы спрабавалі з імі дамовіцца, таму дамовіліся аб арэндзе да 1 лістапада».