БЕЛ Ł РУС

Л.О.М. — 3 — «Without…»

10.09.2008 / 10:01

Сяргей Будкін

Яўген Салдаценка з сваім праектам «Л.О.М.» з тых беларускіх артыстаў, якіх няма. Дыскаграфія, West Records, 2008

Яўген Салдаценка з сваім праектам «Л.О.М.» з тых беларускіх артыстаў, якіх няма.

Ён не належыць да пэўнай тусоўкі, яго не чакаюць ля пад’езду адданыя прыхільнікі, журналісты яго таксама не непакояць, на сольны канцэрт у вялікай залі ён нават не замахваецца ды ажыятажу на ягоныя працы ў дыскарнях няма.

Ён проста набраў сэсійных музыкаў, каб рэалізаваць свае ідэі, якія, мяркуючы па музыцы, выношваліся не адно дзесяцігодзьдзе. Салдаценка разам з заслужанымі ды проста выдатнымі артыстамі выконвае музыку, якую можна назваць сьціплай — засьпявана, як і зайграна, тут усё без надрыву і прэтэнзіі.

Часам у гэтых песьнях чуецца лагоднасьць Dire Straits — такая прафэсійная і густоўная рок‑музыка (Go‑go, Far above the sky), месцамі праскоквае нешта карчомна‑шансоннае, але зноў жа ў далікатнай манеры («Две тени лета»), ну і здараюцца зусім мяккія і бескрыўдныя папсовенькія рэчы пра «кропелькі дажджу» (дождж у «Without…» — вобраз цэнтральны).

Яўгенаў шэпт пад гітару наўрад ці хоць каго моцна зацікавіць. Во Шадзько фактычна з гэтым жа складам музыкаў горла ірве і посьпех мае.

Хоць і ня толькі ў горле тым справа…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула