БЕЛ Ł РУС

Жыхар Жлобіна спаліў сябе, бо не мог выплачваць крэдыт

27.09.2017 / 13:7

УШ

Спроба дапамагчы дзецям набыць жыллё скончылася трагічна.

Сямейная пара са Жлобіна ўзяла крэдыт, каб дапамагчы дзецям пабудаваць кватэру. Спачатку сям'я з крэдытам спраўлялася, аднак пасля сітуацыя пагоршылася: плаціць з працэнтамі прыходзілася больш, чым сям'я зарабляла.

Сума банкаўскага крэдыту разам з працэнтамі перавысіла 120 мільёнаў старымі грашыма (12 тысяч новымі), паведамляе gomel.today са спасылкай на мясцовую газету «Новы дзень».

У выніку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, муж абліў сябе бензінам і падпаліў. Яго даставілі ў лякарню з апёкамі 80% цела, дактары некалькі дзён спрабавалі выратаваць яму жыццё, аднак спробы аказаліся няўдалымі — мужчына памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула