Грамадскія арганізацыі Каталоніі заклікалі да ўсеагульнага страйку
Reuters.com
Грамадскія арганізацыі і саюзы Каталоніі заклікалі грамадзян правесці ўсеагульную забастоўку 3 кастрычніка, паведамляе El Periodico.
Страйк прапануецца правесці ў знак пратэсту супраць паліцэйскага гвалту ў ходзе беспарадкаў падчас правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.
Улады Каталоніі заявілі, што 90% выбаршчыкаў прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі. Мадрыд не прызнаў галасаванне.
Раней паведамлялася, што парламент Каталоніі мае намер прыняць аднабаковае рашэнне аб аддзяленні.