Свет5858

Лідар Каталоніі: Мы атрымалі права абвясціць незалежнасць — вынікі рэферэндуму

Яўка склала 42,3%.

Reuters.com

Жыхары Каталоніі прагаласавалі за незалежнасць рэгіёна і яго аддзяленне ад Іспаніі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Каталоніі Жордзі Туруль, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, за выхад аўтаноміі са складу Іспаніі аддалі свае галасы 2 мільёны 20 тысяч 144 чалавекі, што складае 90% ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання. «Не» адзначылі ў бланках на рэферэндуме 176 566 чалавек (7%), больш за 45 тыс. бюлетэняў былі пустымі (2%), яшчэ каля 20 тыс. бланкаў прызналі несапраўднымі.

Гэтыя вынікі, дадаў Туруль, практычна з'яўляюцца канчатковымі. Яўка склала 42,3%.

«Гэта лічбы, якія ў нас ёсць да цяперашняга часу. Яшчэ застаецца недалічанай некалькі тысяч бюлетэняў, але ў цэлым можна сказаць, што гэта выніковыя лічбы, яны амаль не зменяцца», — запэўніў ён.

У цэнтры Барселоны вечарам у нядзелю сабраліся тысячы прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі.

«У гэты дзень надзеі і пакут грамадзяне Каталоніі заваявалі права абвясціць незалежную дзяржаву ў выглядзе рэспублікі», — заявіў Карлес Пучдэмон у звароце, што трансляваўся па тэлебачанні.

«У найбліжэйшыя некалькі дзён мой урад накіруе вынікі сённяшняга галасавання ў парламент Каталоніі, які прадстаўляе суверэнныя правы нашага народа, з тым, каб ён мог дзейнічаць у адпаведнасці з законам аб рэферэндуме», — заявіў кіраўнік урада Каталоніі.

Урад Іспаніі абяцаў не дапусціць правядзення рэферэндуму, абвешчанага незаконным Канстытуцыйным судом краіны. Каталонская паліцыя (Mossos d'Esquadra) была пераведзена пад камандаванне Мадрыда, але, па словах відавочцаў, каталонскія паліцыянты не спрабавалі ўжываць сілу супраць насельніцтва

На многіх выбарчых участках паліцыі ўдалося не даць людзям галасаваць. Паліцыянты таксама канфіскоўвалі скрыні з бюлетэнямі.

Каталонскія ўлады сцвярджаюць, што нацыянальнай паліцыі ўдалося закрыць 319 з 2300 выбарчых участкаў. Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі сцвярджае, што зачынена было 92 ўчасткі.

Адразу пасля заканчэння галасавання прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што не прызнае легітымнасці гэтага рэферэндуму. Паводле яго слоў, каталонцаў падманам прымусілі ўдзельнічаць у незаконным плебісцыце. Ён назваў рэферэндум насмешкай над дэмакратыяй.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць