БЕЛ Ł РУС

Англіканская царква папрасіла прабачэньня ў Чарльза Дарвіна

16.09.2008 / 13:42

Nashaniva.com

За тое, што няправільна зразумела ягоную тэорыю эвалюцыі, якая, між іншым, сьцьвярджае, што чалавек паходзіць ад малпы.

Учора англіканская царква афіцыйна папрасіла прабачэньне ў Чарльза Дарвіна, за тое, што няправільна зразумела ягоную тэорыю эвалюцыі, якая, між іншым, сьцьвярджае, што чалавек паходзіць ад малпы.

Гэтае крыху запозьненае перапрашэньне зьвернутае да самога навукоўца, які пайшоў з жыцьця 126 гадоў таму. Згодна з паведамленьнямі брытанскай прэсы, нашчадкі Дарвіна ўжо назвалі яго «недарэчным» і «жалю годным».

Некаторыя крыніцы ў самой царкве параўноўваюць гэтае афіцыйнае прабачэньне з колішнім рашэньнем Яна Паўла ІІ прабачыцца ад імя Касьцёлу за суд над Галілеем. Суд адбыўся ў 1633 г., пасьля таго, як навуковец наважыўся публічна абвесьціць, што Зямля круціцца вакол Сонца, а не наадварот.

На афіцыйным сайце англіканскай царквы правялебны Малькальм Браўн напісаў наступныя словы: «Чарльз Дарвін, праз 200 гадоў пасьля Вашага нараджэньня, англіканская царква просіць у Вас прабачэньня за тое, што не зразумела Вас як сьлед, і за сваю рэакцыю, што заахвочвала іншых разумець Вас няправільна».

ПК, паводле Sunday Telegraph

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула