БЕЛ Ł РУС

Кот, які збег у аэрапорце, загінуў

1.11.2017 / 11:01

Nashaniva.com

Кот Марцік, які згубіўся ў мінскім аэрапорце, знойдзены мёртвым. Як паведамляе «Камсамольская праўда», ён залез у шчыліну пад багажнай стужкай, і яго там прыціснула.

Нагадаем, кот збег 30 кастрычніка з зоны мытнага надгляду. Расійскія валанцёры прасілі мастакоў, якія ляцелі па маршруце Санкт-Пецярбург — Мінск — Жэнева, узяць з сабой пераноскі з катамі. Для тых ужо знайшлі гаспадароў у Швейцарыі.

За некалькі гадзін шляху кот ад дарогі быў у жудасным стрэсе. Калі на мытні ў аэрапорце папрасілі паказаць яго і выняць з пераноскі, кот спалохаўся, падрапаў гаспадароў і ўцёк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула