БЕЛ Ł РУС

Забаронены канцэрт яшчэ аднаго расійскага рэпера, які спявае з мацюкамі

4.11.2017 / 21:59

БЮ

«Творчасць выканаўцы не адпавядае прыкметам культурнай каштоўнасці», — такі вердыкт беларускія ідэолагі вынеслі расійскаму рэперу Дзмітрыю Хінтэру (Schokk), паведамляе партал The-flow.ru.

Ён не атрымаў гастрольнае пасведчанне, а значыцца, ягоны выступ, запланаваны на сярэдзіну лістапада, у Беларусі не адбудзецца.

«Мінск, мне не даюць выступаць у вас. Слава Савецкай Сацыялістычнай рэспубліцы», — напісаў рэпер у сваім твітары.

«Лузеры интересуются комиксами, А я кладу *** на Собчак, зигуя Rolex’ами», — спявае ён у сваёй самай папулярнай песні.

Чаму рускі рэп такі папулярны кірунак музыкі не толькі ў Расіі — шмат ВІДЭА

У Беларусі забаранілі канцэрт расійскага рэпера за ненарматыўную лексіку + цытаты з песень

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула