БЕЛ Ł РУС

Раптоўная паводка ў Грэцыі забіла ўжо 14 чалавек

15.11.2017 / 22:28

nn.by

Лакальныя падтапленні пасля моцных начных дажджоў прывялі да смерці як мінімум 14 чалавек і выклікалі разбурэнні ў цэнтральнай частцы Грэцыі, паведамляе BBC.

Фота — Reuters

Прамысловыя гарады Мандру, Нэа-Перамос і Мегара, на захад ад Афін, былі найбольш закранутыя стыхіяй.

Паводле паведамленняў, многія з загінулых — пажылыя людзі, чые целы былі выяўленыя ратавальнікамі ў дамах. Хуткаплынныя патокі чырвонага бруду затаплялі дарогі і дамы амаль імгненна.

«Мы ўсё страцілі, бедства біблейскага маштабу», — сказаў мэр горада Мандру Яна Крыкукі грэцкаму дзяржаўнаму тэлеканалу ERT.

Як мінімум 13 чалавек былі дастаўленыя ў бальніцы, а некаторыя па-ранейшаму лічацца загінулымі без вестак.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас выказаў спачуванні сваякам ахвяраў.

Фота — Reuters

Моцныя дажджы не сканчаюцца ў цэнтральнай частцы Грэцыі ўжо прыкладна тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула