БЕЛ Ł РУС

Tesla выпусціла партатыўныя акумулятары для мабільных прыладаў з дызайнам аўтазарадных станцый

20.11.2017 / 11:51

nn.by

Прэзентацыяй электрычнага грузавіка Tesla Semi і абноўленага спорткара Roadster навінкі кампаніі Tesla не скончыліся. У продажы з'явіліся адразу два незвычайныя партатыўныя акумулятары для мабільных прыладаў.

Іх незвычайнасць у тым, што яны нагадваюць мініяцюрныя зарадныя станцыі для электрамабіляў, якія Tesla ўсталёўвае па ўсёй Амерыцы.

Унутры Tesla Powerbank усталяваны адзін літый-іённы акумулятар тыпу 18650 — такі ж самы, як і ў электракарах Tesla, дзе колькасць гэтых акумулятараў дасягае 7000 штук.

Tesla Powerbank памерам 108x30.5x23.3 мм мае кабель Lightning для зарадкі iPhone і iPad, а таксама здымны кабель Micro USB для іншых прыладаў. Кошт складае $45, што ўдвая даражэй за самы ёмісты акумулятар лідару рынку — Xiaomi.

Яшчэ адзін партатыўны акумулятар — Desktop Supercharger за тыя ж $45 — таксама дакладная копія зараднай станцыі Tesla.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула