БЕЛ Ł РУС

У Брэсце знайшлі зніклую 13-гадовую школьніцу

8.12.2017 / 10:3

Nashaniva.com

У Брэсце знайшлі 13-гадовую Арыну Літвінчук, якая пяць дзён таму пайшла з дому і не вярнулася. Аб гэтым паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі дзяўчыну ў мікрараёне «Усход». Позна ўвечары яна гуляла на вуліцы і ісці дадому не збіралася.

Праваахоўнікі паведамілі пра гэта яе бацькам і суправадзілі школьніцу дадому.

Дзяўчына знікла 3 снежня. Па словах яе мамы, пасля сваркі дачка пайшла з дому ў невядомым кірунку. Увечары 5 снежня жанчына звярнулася ў міліцыю з заявай аб вышуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула