БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі: Гэта буду ня я

26.05.2006 / 0:27

Nashaniva.com

Калі да Алеся Бяляцкага датэлефанаваўся карэспандэнт «НН», Алесь ужо ведаў пра факт намінацыі.

Калі да Алеся Бяляцкага датэлефанаваўся карэспандэнт «НН», Алесь ужо ведаў пра факт намінацыі.

— Верыце, што беларус атрымае Нобэлеўскую прэмію?

АБ: Веру. Раней ці пазьней. Але гэта буду ня я.

— А хто?

АБ: Прадстаўнік дакладных навук.

— Дазвольце выказаць меркаваньне, што ў нас не было апошнія дзесяцігодзьдзі вялікіх дасягненьняў у сфэры дакладных навук. Да чаго ж мы вядзем гаворку пра Прэмію міру.

АБ: У барацьбе за мір і чалавечую годнасьць мы зрабілі ня больш, чым іншыя. На сёньня Беларусь яшчэ малацікавая ў пляне сацыяльна-духоўнага жыцьця. Мы трохі пачалі існаваць у праваабароне, журналістыцы, але ня столькі дзякуючы нашым заслугам, колькі праз «заслугі» рэжыму.

— Калі ж мы станем цікавыя?

АБ: Калі Беларусь увойдзе ў сфэру духоўных інтарэсаў Эўропы. Калі залежыць ад многіх чыньнікаў. Ахвярнасьці, самаадданасьці нам не бракуе, але Беларусь ня ў фокусе інтарэсаў. Інстытут дасьледаваньняў міру — усяго толькі аналітычная структура. Пачэсна, вядома, што яны назвалі і маё імя… Але ж Нобэлеўская прэмія міру звычайна дастаецца людзям, якія не адзін год правялі ў турме…

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула