БЕЛ Ł РУС

У Віфлееме палесцінцы напалі на картэж Патрыярха Іерусалімскага Феафіла III ВІДЭА

7.01.2018 / 19:43

Nashaniva.com

Святочная служба ў Віфлееме.

Мільёны праваслаўных хрысціян ва ўсім свеце ў нядзелю, 7 студзеня, святкуюць Раство па юліянскім календары. Напярэдадні на святочнае набажэнства ў Віфлееме сабраліся некалькі тысяч вернікаў.

Учора перад пачаткам службы ў падкантрольным палесцінцам горадзе адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі, якія разбілі шыбы службовых машын з картэжа Патрыярха Іерусалімскага Феафіла III, перадае Deutsche Welle.

Удзельнікі акцыі такім чынам выказалі незадаволенасць дзеяннямі праваслаўнага патрыярха ў Іерусаліме, якога палесцінцы абвінавачваюць у продажы зямельных уладанняў Ізраілю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула