БЕЛ Ł РУС

У шведскай паліцыі назвалі прычыну выбуху каля метро ў Стакгольме

7.01.2018 / 23:08

Nashaniva.com

У шведскай паліцыі заявілі, што прычынай выбуху каля метро «Ворбю горд» у Стакгольме сёння днём магла стаць дэтанацыя старой ручной гранаты.

Фота: EPA-EFE / Henrik Montgomery

Фота: expressen.se / Alex Ljungdahl

Як перадае SVT, у паліцыі адзначылі, што выбух не быў наўмысным.

Прылада выбухнула ў руках у мужчыны, які падняў невядомы прадмет з зямлі. Пазней ён памёр у бальніцы. Яго спадарожніца была шпіталізаваная. Па версіі паліцыі, яны сталі выпадковымі ахвярамі.

Паліцыя не лічыць, што інцыдэнт звязаны з тэрарызмам. Месца здарэння ачэплена.

У перыяд з 15 кастрычніка 2018 года па 11 студзеня 2019 года ў Швецыі ўпершыню будзе прапанавана добраахвотна здаць у рамках амністыі незарэгістраваныя выбуховыя рэчывы. Такім чынам улады імкнуцца адабраць у насельніцтва, у тым ліку, ручныя гранаты, якія ў вялікай колькасці трапляюць у каралеўства з тэрыторыі былой Югаславіі, адзначае ТАСС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула