БЕЛ Ł РУС

Кангрэс ЗША адхіліў плян выратаваньня эканомікі

30.09.2008 / 09:53

Фондавыя рынкі адрэагавалі імгненна. Індэкс Dow Jones абваліўся амаль на 780 пунктаў, на фондавай біржы ў ЗША паляцелі уніз акцый 3073 кампаній.

Рэалізацыя пляну, які прадугледжвае набыцьцё ўрадам беззваротных даўгоў буйных фінансавых кампаній, абышлася б амэрыканскаму падаткаплатніку ў 700 млрд даляраў.

За «Акт аб надзвычайнай эканамічнай стабілізацыі 2008 году» прагаласавалі 207 членаў палаты прадстаўнікоў, супраць ‑‑ 226.

Супраць законапраекту галасавалі, збольшага, рэспубліканцы, за ‑‑ дэмакраты.

Большасьць заканадаўцаў улічылі той факт, што многія амэрыканцы лічаць плян дапамогі Уол‑стрыту спробай выратаваць банкіраў за кошт простых грамадзянаў. А паколькі ў лістападзе пройдуць ня толькі выбары прэзыдэнта, але ў і заканадаўчыя органы, кангрэсмэны вымушаныя дзейнічаць так, каб не нанесьці ўрон сваёй папулярнасьці сярод выбарцаў.

Фінансавыя рынкі ЗША імгненна адрэагавалі на падзеі ў Кангрэсе.

Індэкс Dow Jones абваліўся амаль на 780 пунктаў, на фондавай біржы ў ЗША курс акцый 3073 кампаній абваліўся і толькі 162 узьняўся.

Адрэагавалі таксама рынкі Эўропы і Азіі. Японскі індэкс Nikkey упаў да самага нізкага паказчыка з чэрвеня 2005 году, згубіўшы 483,75 пункта ці 4,1%. Індэксы фондавых пляцовак Эўропы таксама паляцелі ўніз

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула