БЕЛ Ł РУС

Замежныя актрысы, затрыманыя ў менскім аэрапорце, вылецелі ў Амстэрдам

6.10.2008 / 18:03

Nashaniva.com

Яны ехалі ў Менск на запрашэньне Свабоднага тэатру.

Пра гэта паведаміў кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін. Паводле яго слоў, амерыканка Стэфані Пан і аўстралійка Эстэр Мугамбі пасля 20 гадзін знаходжання ў аэрапорце змаглі вылецець у Амстэрдам праз Прагу.

Нагадаем, актрысы прыляцелі ў Мінск па запрашэнні беларускага «Свабоднага тэатра» 5 кастрычніка. Яны павінны былі на працягу тыдня рэпетаваць спектаклі ў рамках праекту Eurepica.

Аднак па прылёце ў Беларусь яны былі затрыманыя ў аэрапорце «Мінск». Як заявіў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, замежныя грамадзянкі не былі прапушчаныя на тэрыторыю Беларусі, паколькі не мелі віз.

Эўрарадыё і БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула