Кіраўнік Мінпрама выехаў на БМЗ для арганізацыі аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў узгарання
Фота МНС
Міністр прамысловасці Віталь Воўк выехаў на ААТ «Беларускі металургічны завод» для арганізацыі аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў узгарання на прадпрыемстве. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Уладзімір Падаляк.
«Міністр сёння раніцай выехаў на БМЗ для арганізацыі аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў узгарання на прадпрыемстве», — сказаў Уладзімір Падаляк.
Як паведамлялася, узгаранне адбылося вечарам 5 сакавіка ў кабельным тунэлі. Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 20.40 ратавальнікамі выяўлена моцнае задымленне. У выніку пажару пашкоджана 30 600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. Пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма.