БЕЛ Ł РУС

Кіроўца грузавіка, які насмерць збіў дзяўчынку каля ГЦ «Замак», атрымаў 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму

5.04.2018 / 9:59

Nashaniva.com

Фота Улада Швядовіча

Кіроўца ЗІЛа, які насмерць дзяўчынку на пешаходным пераходзе каля ГЦ «Замак», атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша Tut.by

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Нагадаем, 2 снежня 2017 года, каля 17.00, кіроўца грузавога аўтамабіля ЗІЛ-5301, рухаючыся па праспекце Пераможцаў з боку вуліцы Сапёраў, здзейсніў наезд на пешаходаў, што перасякалі праезную частку на дазваляльны сігнал святлафора.

У выніку аварыі 11-гадовая дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Яе 56-гадовай бабулі, 7-гадоваму брату і яшчэ двум пешаходам былі нанесены розныя цялесныя пашкоджанні.

«Не праходзіў тэхагляд, бо не было грошай» — судзяць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў дзяўчынку ля «Замка»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула