Здарэнні77

«Не праходзіў тэхагляд, бо не было грошай» — судзяць кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў дзяўчынку ля «Замка»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 красавіка пачалося пасяджэнне па гучным ДТЗ ля гандлёвага цэнтра «Замак». Абвінавачаны — кіроўца грузавіка, які 2 снежня паехаў на чырвонае святло і ўрэзаўся ў людзей на пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ загінула 8-гадовая дзяўчынка, некалькі чалавек трапілі ў бальніцу.

Пасля кіроўцу ўзялі пад варту. Цяпер яму пагражае да 5 гадоў зняволення.

А той пешаходны пераход улады вырашылі ўвогуле ліквідаваць.

Пазней следчыя высветлілі, што грузавік меў праблемы з тармазамі і рулявой сістэмай, не прайшоў тэхагляд і не мусіў выязджаць на дарогу ў такім стане. Але ж, па версіі СК, кіроўца «меў магчымасць адвесці транспартны сродак ад пешаходнага пераходу, выехаўшы на газон або агароджу, што дапамагло б прадухіліць трагедыю».

На судзе абвінавачаны 56-гадовы Віталь Мычко адмовіўся ад адваката. Ён прызнаў — на абаронцу ў яго няма грошай, але на прапанову суддзі прадаставіць дзяржаўнага адваката адказаў, што не трэба.

Адна пацярпелая папрасіла суд спагнаць з Віталя Мычко кампенсацыю за прычыненне маральнай шкоды. Іншыя пацярпелыя вырашылі падаць такі ж пазоў на сына абвінавачанага, іпэшніка, якому належыў той грузавік «ЗІЛ».

«Прычым тут сын? Гэта ж я ўсё здзейсніў», — сказаў кіроўца.

Але ж суддзя Вадзім Есьман хадайніцтвы пацярпелых задаволіў.

Сваю віну Віталь Мычко прызнаў цалкам.

На «ЗІЛе» (які ў народзе яшчэ называюць «бычком») Віталь развозіў прадукты па крамах. Апошні раз машына праходзіла тэхагляд яшчэ летам 2015 года, прызнаўся кіроўца. 

«Не было чым плаціць», — патлумачыў Мычко далейшую адсутнасць тэхагляду.

Але сцвярджае, што пра праблемы машыны не падазраваў.

«Каб былі такія няспраўнасці, як высветлілі, я б канечне нікуды не выехаў!» — запэўніў Мычко. 

У дзень трагедыі ён таксама «не адчуваў» падчас руху, што з машынай было штосьці не так.

«Па праспекце Пераможцаў я рухаўся з хуткасцю кіламетраў 50, не больш. Я неяк задумаўся ці што, не магу патлумачыць. Пасля ўбачыў, што пайшлі людзі, ўдарыў па тармазах. Машына прыпынілася, пасля педаль правалілася і машына паехала. Я пачаў сігналіць. Намагаўся з’ехаць налева… Ну і ўсё, — распавёў пра падзеі на пешаходным пераходзе Мычко. — Цяпер што ўжо казаць — мог я з’ехаць у бок, не мог… Там усё заняло долі секунды.

Ён сказаў, што баяўся вельмі рэзка паварочваць налева ці направа, бо машына высокая і лёгка апракідваецца. Кажа, магло накрыць людзей і загінула б больш.

«Пасля ДТЗ людзі кінуліся да мяне, адны крычалі, што заб’юць, другія мяне абаранялі. У выніку мяне закрылі ў машыне, не далі выйсці да прыезда ДАІ», - узгадаў Віталь Мычко.

Пасля яго павезлі на экспертызу. Мужчына быў цвярозым. Яго змясцілі пад варту, дзе ён і знаходзіўся да суда.

Пракурор спытала, ці не хоча Мычко выбачыцца перад пацярпелымі.

«Я шкадую пра гэта. Ведаю, што гэта такое… Мы брата, калі яму было 18 гадоў… Я ведаю, што гэта для бацькоў», - сказаў ён са слязьмі на вачах.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць