БЕЛ Ł РУС

Amazon выпусціла новы браўзэр з назвай… Internet

18.04.2018 / 14:25

nn.by

Кампанія Amazon выпусціла свой уласны інтэрнэт-браўзэр і назвала яго Internet. Пра навінку з «нечаканай» назвай піша The Verge.

Новы браўзэр пакуль даступны толькі ў Індыі — там яго тэстуюць перад сусветным запускам.

Для ўсталявання неабходна мець гаджэт з Android 5.0 і вышэй. У Amazon абяцаюць мінімальнае спажыванне трафіку і рэсурсаў прылады, укладкі для прыватнага карыстання і стартавую старонку з навінамі.

Чытайце таксама: Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула