БЕЛ Ł РУС

Берасцейскі наркагандляр уцёк з-пад канвою. Праз 10 дзён яго злавілі пад Івацэвічамі

21.04.2018 / 11:04

Nashaniva.com

Учора ўвечары супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы берасцеец, які ўцёк з-пад варты, паведамляе «Советская Белоруссія».

Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, звязанага з незаконным абаротам наркотыкаў. Знаходзячыся на стацыянарным лячэнні ў Брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі, 27-гадовы мужчына вечарам 10 красавіка збег з-пад канвою.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваліся 10 дзён. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што ўчора каля 18.00 ўцекача затрымалі ў вёсцы Аброў Івацэвіцкага раёна. Падрабязнасці аперацыі пакуль не выдаюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула