БЕЛ Ł РУС

Opera прадставіла новы мабільны браўзэр «для адной рукі»

25.04.2018 / 15:52

nn.by

У новым мабільным браўзэры Opera Touch ёсць магчымасць кіравання «адной рукой». Пра гэта паведамляе TNW. 

Дадатак мае спецыяльную кнопку «хуткага дзеяння», якая змяняе інтэрфейс і актывуе доступ да ўсіх сэрвісаў браўзэра з дапамогай вялікага пальца рукі.

Варта адзначыць, што нават без гэтае функцыі кіраваць адной рукой даволі зручна большасцю мабільных браўзэраў.

Яшчэ адна функцыя — Flow — дазваляе адпраўляць файлы, нататкі і спасылкі са смартфона на камп'ютар. Для гэтага на ім мае быць усталяваны браўзэр Opera.

Пакуль новы Opera Touch даступны толькі для прыладаў на Android.

Чытайце таксама: Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула