БЕЛ Ł РУС

У ЗША не выключылі вайны з Паўночнай Карэяй

7.05.2018 / 11:44

Nashaniva.com

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што вайна з Паўночнай Карэяй застаецца адным з варыянтаў дзеянняў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBS.

Яна адзначыла, што цяперашняя адміністрацыя заняла пазіцыю, якая паказвае КНДР, што можа адбыцца з ёй, калі яна будзе пагражаць Злучаным Штатам.

«Ніхто не хоча ваяваць. Прэзідэнт не хоча вайны, я не хачу вайны. Але гэта адзін з магчымых варыянтаў», — патлумачыла пастаянны прадстаўнік.

Заява Хэйлі прагучала на фоне слоў амерыканскага лідара аб «паспяховай падрыхтоўцы» да сустрэчы з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам. Па словах Трампа, дата і месца сустрэчы ўжо ўзгодненыя і будуць абвешчаныя ў бліжэйшыя дні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула