БЕЛ Ł РУС

Чаму БТ у тэлеэфіры «далучыла» Крым да Расіі?

15.05.2018 / 11:31

АЯ

У праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» за спінаю вядучай з'явілася досыць дзіўная карта, на якой Крым пазначаны часткай Расіі.

Скрыншот з эфіра 13 мая

Але вядома, што Беларусь не прызнавала анэксію паўвострава.

Нават досыць лаяльныя Расіі асобы ўсімі сіламі імкнуцца пазбегнуць адказу на пытанне, каму належыць Крым. 

Чытайце таксама: Давыдзьку і Гайдукевіча ў эфіры расійскага ТБ прымушалі адказаць, чый Крым

Дык чаму дзяржаўныя тэлевізійшчыкі выкарысталі правакатыўную карту? 

«У праграме «Галоўны эфір» была выкарыстана мапа ЕАЭС з афіцыйнага сайта Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе на галоўнай старонцы пазначаны контуры арганізацыі», — адказала «Нашай Ніве» прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула