БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Дзярждэпа ЗША параўнаў іранскі ўрад з мафіяй

23.07.2018 / 8:13

Nashaniva.com

Кіраўнік амерыканскага Дзярждэпа Майк Пампеа заявіў аб тым, што Іран сёння «кіруецца чымсьці, што больш нагадвае мафію, чым урад». Такі пункт гледжання ён выказаў, выступаючы ў Фондзе Рональда Рэйгана ў Каліфорніі, перадае Reuters.

Сваё меркаванне ён патлумачыў, намякнуўшы на згаданыя ім раней «незлічоныя багацці» кіраўнікоў Ірана і уласцівую ім, на думку Пампеа, карупцыю. Іранцы, як лічыць дзяржсакратар ЗША, павінны самастойна вызначыць кірунак для сваёй краіны. А пакуль яны гэта робяць, Вашынгтон «падтрымае даўно ігнараваны голас іранскага народа», запэўніў Пампеа.

Урад ЗША, як распавёў таксама кіраўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства, збіраецца запусціць кругласутачны (24/7) канал і радыёстанцыю на фарсі, «каб ахапіць іранскую аўдыторыю ў Іране і ва ўсім свеце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула