БЕЛ Ł РУС

Адамкус: «Супраць каго зьбіраецца дзейнічаць прэзыдэнт Расеі?»

5.11.2008 / 18:59

Nashaniva.com

Прэзыдэнт Літвы пракамэнтаваў сёньняшнія заявы Дзьмітрыя Мядзьведзева

Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус назваў незразумелай заяву прэзыдэнта Расеі наконт плянаў дыслякацыі ў Калінінградзкай вобласьці сыстэмы ракет бліжняга радыюсу дзеяньня «Искандер».

«Дзьмітрый Мядзьведзеў супярэчыць сам сабе. Прэзыдэнт кажа пра жаданьне супольна дзейнічаць супраць агульных пагроз і скіроўвае свае ракеты ў Калінінград для нэўтралізацыі сыстэмы супрацьракетнай абароны ЗША».

«Аднак гэта сыстэма скіравана ня супраць Расеі, а супраць магчымых выпадаў з боку непрыязных краін, у якіх знаходзяць прытулак тэрырысты. Расеі гэта добра вядома, ‑‑ сказаў прэзыдэнт Літвы.

— Узьнікае пытаньне: «Супраць каго імкнецца дзейнічаць прэзыдэнт Расеі?»
Відавочна адно — калінінградзкія ракеты дакладна не ўмацуюць барацьбу з тэрарызмам».

Прэс-служба Валдаса Адамкуса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула