БЕЛ Ł РУС

Пасля замаху на Мадуру затрымалі 11 журналістаў, яшчэ некалькіх збілі і абрабавалі

6.08.2018 / 09:00

Nashaniva.com

Пасля замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру ўлады затрымалі 11 журналістаў. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter у нядзелю Нацыянальны прафсаюз работнікаў венесуэльскага друку.

«11 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ былі неабгрунтавана затрыманыя, яшчэ некалькіх збілі або абрабавалі, - гаворыцца ў паведамленні. - Мы не прымаем такія дзеянні і патрабуем пакараць адказных за гэта парушэнне права на інфармацыю».

У ліку затрыманых прафсаюз згадвае супрацоўнікаў венесуэльскіх, іспанскіх і аргентынскіх выданняў.

Раней кіраўнік МУС Венесуэлы Нестар Ревероль пацвердзіў, што ўлады затрымалі шасцярых падазраваных у спробе забойства кіраўніка дзяржавы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула