БЕЛ Ł РУС

Міліцыянты пачулі падазроную размову з будаўнічага вагона, залезлі ў акно — і раскрылі злачынства

24.10.2018 / 15:31

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка каля 14:00, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

У міліцыю паступіла паведамленне, што двое мужчын забралі на вуліцы ў 86-гадовай жанчыны сумку, у якой былі 110 рублёў і мабільны тэлефон.

Злачынцаў затрымалі работнікі патрульна-паставой службы.

Падчас нясення службы яны звярнулі ўвагу на будаўнічы вагон, з якога былі чутныя размовы аб здзяйсненні рабавання. Маючы пры сабе прыкметы меркаваных злачынцаў і супаставіўшы размову, міліцыянты ўлезлі ў вагон праз акно і даставілі падазраваных у пастарунак. Зламыснікі — 37-гадовы жыхар Скідзеля, які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама 58-гадовы жыхар вёскі Губчыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула