БЕЛ Ł РУС

Міністэрства працы папрасіла Беларусбанк не спаганяць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі за сацыяльныя паслугі

25.10.2018 / 18:55

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны звярнулася ў ААТ «АСБ Беларусбанк» з просьбай не браць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі за некаторыя сацыяльныя паслугі. Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.

Камісія 1 рубель спаганяецца за кожны плацеж у касе банка, які робіцца наяўнымі або з дапамогай банкаўскай карткі. Аднак ёсць шмат выключэнняў: бясплатна праз касу банка можна аплаціць камунальныя паслугі і гарадскі тэлефон, зборы ў дзяржбюджэт, пералічыць сродкі на карысць грамадскіх аб'яднанняў, на дабрачынныя рахункі і некаторыя іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула