БЕЛ Ł РУС

Сусьветны банк праверыць Беларусь

2.12.2008 / 12:17

Nashaniva.com

Група экспэртаў Сусьветнага банку сёньня пачне працу ў Менску з мэтай ацэнкі бягучай макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.

Місія мае намер правесьці кансультацыі з урадам Беларусі па пытаньнях эканамічнай палітыкі, уключаючы абмеркаваньне пытаньняў макраэканамічных пераўтварэньняў, структуры дзяржаўнага бюджэту, рэформаў энэргетычнага сэктару, фінансавай дысцыпліны і дэрэгуляваньня, разьвіцьця прыватнага сэктару і сыстэмы сацыяльнай абароны.

Экспэрты Сусьветнага банку плянуюць завяршыць сваю працу ў Менску 17 сьнежня.

Беларусь стала сябрам Сусьветнага банку ў ліпені 1992 году, калі падпісалася на ягоныя акцыя на суму 400,9 мільёнаў даляраў ЗША.

Сусьветны банк — міжнародная фінансавая арганізацыя, галоўнай задачай якой зьяўляецца спрыяньне ўстойлівага эканамічнага прагрэсу ў краінах, якія разьвіваюцца. Прыярытэтнымі для Банку ёсьць структурныя пераўтварэньні: лібэралізацыя гандлю, прыватызацыя, рэформа адукацыі і аховы здароўя, інвэстыцыі ў інфраструктуру.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула