БЕЛ Ł РУС

Даішнікам у наступным годзе выдадуць планшэты

6.12.2018 / 16:20

Nashaniva.com

Дзяржаўтаінспектараў Гомельскай вобласці у 2019 годзе пачнуць экіпіраваць планшэтамі, паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гаркуша.

Па словах начальніка УДАІ, праца з планшэтам дазволіць праваахоўнікам аператыўна афармляць пратаколы аб ДТЗ, уносіць правапарушэнні ў базу звестак.

Таксама пры неабходнасці дзяржаўтаінспектары змогуць хутка высветліць асобу парушальніка альбо прыналежнасць аўтамабіля, вызначыць, ці знаходзіцца машына ў вышуку, атрымаць іншую неабходную інфармацыю. Андрэй Гаркуша адзначыў, што новаўвядзенні плануюць укараніць па ўсёй краіне.

Таксама начальнік УДАІ распавёў, што ў рэгіёне ў тэставым рэжыме арганізуюць відэаназіранне для выяўлення парушэнняў праезду перакрыжаванняў. Звышдакладныя камеры з'явяцца пакуль у абласным цэнтры на самых ажыўленых скрыжаваннях. Па статыстыцы, у бягучым годзе парушэнне праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў — у ліку найбольш распаўсюджаных прычын аварый у рэгіёне (за 11 месяцаў 71 і 43 ДТЗ адпаведна).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула