БЕЛ Ł РУС

Полацкі вартаўнік абакраў маскоўскі цырк-шапіто

10.01.2019 / 14:37

nn.by

Маскоўскі цырк пакінуў частку сваіх рэчаў у Полацку. Кіраўнікі трупы знайшлі стаянку і нанялі 35-гадовага мясцовага жыхара вартаўніком, паведамляе міліцыя.

Пасля цырк з’ехаў, а вартаўнік застаўся. І вырашыў, што чужую маёмасць можна прадаць. Разам са сваімі знаёмымі мужчына вынес рэчаў на 8 тысяч беларускіх рублёў.

Але недахоп рэчаў заўважыў энергетык цырка, які правяраў абсталяванне. Звярнуліся ў міліцыю.

Вартаўніка затрымалі. Цяпер яму і яго «кампаньёнам» пагражае да 4 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула