БЕЛ Ł РУС

Шумчанку апраўдалі

17.12.2008 / 15:36

Nashaniva.com

Менскія міліцыянты абвінавачвалі прадпрымальніцкага лідэра ў крадзяжы бутэлькі воцату з універмагу «Брэст»,
аднак суддзя Алена Шалько палічыла падазрэнні супраць старшыні аб’яднання «Перспектыва» памылковымі.

Нагадаем, што Анатоля Шумчанку абвінавачвалі ў дробным крадзяжы — 5 снежня праз пошту ён атрымаў позву ў суд на разгляд справы па артыкуле 10.5 «Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях». Як высветлілася у часе папярэдніх слуханняў, 17 лістапада супраць прадпрымальніцкага лідэра ў міліцыі быў складзены адміністрацыйны пратакол, аднак самае цікавае, што самога лідэра «Перспектывы» ў гэты дзень нават не затрымлівалі.

‑ Сведкі, якія былі выкліканыя сёння ў суд, падцвердзілі, што сапраўды 17 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі абсалютна іншага чалавека,
які не па якіх прызнаках не быў падобны на мяне, але проста прадставіўся маім імём.

Адметна, што ў часе судовага працэсу супрацоўнікі апорнага пункту аховы парадку падцвердзілі, што ў сувязі з вельмі благім тэхнічным забеспячэннем пастарункаў, у міліцыі сапраўды існуе практыка складаць адміністрацыйныя пратаколы паводле тых дадзеных, якія называюць самі затрыманыя.

Барыс Гарэцкі, Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула