БЕЛ Ł РУС

Інвестар-мільярдэр прапанаваў дасціпны спосаб, як пакончыць з шатдаўнам у ЗША

25.01.2019 / 15:09

Nashaniva.com

Для таго каб пакончыць з прыпыненнем працы ўрада ў ЗША (шатдаўнам), трэба пазбавіць кангрэсменаў заробку на гэты час. Такую прапанову высунуў інвестар-мільярдэр Біл Экман у сваім твітары.

Why should members of the Congress be paid while workers for the Federal government go unpaid? If we fixed this inequity, we would no longer have government shutdowns.

— Bill Ackman (@BillAckman) 25 января 2019 г.

«Чаму членам кангрэса плацяць, а работнікам федэральнага ўрада не плацяць? Калі б мы выправілі гэту няроўнасць, у нас больш не было б шатдаўну», — напісаў Экман.

Прадпрымальнік, актывы якога, па ацэнцы Forbes, складаюць $1,1 млрд, рэдка выказваецца ў сацыяльных сетках: за час стварэння сваёй старонкі ў твітары ў чэрвені 2017 года ён апублікаваў паведамленні або рэтвітнуў усяго 15 разоў, адзначае Bloomberg.

Частковае прыпыненне работы ўрада ЗША — шатдаўн — працягваецца з 22 снежня. Цяперашні шатдаўн ўжо стаў рэкордным па працягласці. Кангрэсмэны не змаглі дамовіцца аб бюджэце, у прыватнасці — каштарысе будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Трамп дамагаецца выдзялення $ 5,7 млрд на гэта будаўніцтва, дэмакраты выступаюць супраць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула