25-гадовы магілёвец «пажартаваў» з школьніцы, ударыўшы кулаком па патыліцы
У міліцыю звярнулася 15-гадовая школьніца, якую збіў незнаёмы малады мужчына. Інцыдэнт адбыўся днём каля дома на вуліцы Крывуліна, калі дзяўчына вярталася дадому з заняткаў, піша mogilevnews.by
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава, мужчына падышоў да школьніцы і з усёй сілы ўдарыў кулаком па патыліцы, пасля чаго збег. Хутка яго затрымалі.
Высветлілася, што 25-гадовы магілёвец бязмэтна блукаў па вуліцах у абедзенны час. Заўважыўшы дзяўчыну, яму здалося, што будзе смешна пажартаваць з яе, падкраўшыся ззаду і прыстрашыўшы. Аднак «жарт» зайшоў надта далёка.