БЕЛ Ł РУС

У Крыме ФСБ правяла ператрусы ў крымскататарскіх актывістаў

30.04.2019 / 9:21

Nashaniva.com

Расійская ФСБ раніцай 30 красавіка правяла некалькі ператрусаў у крымскататарскіх актывістаў у анэксаваным Крыме. Пра гэта паведамляе ў Facebook «Крымская салідарнасць».

«6.15 раніцы. Па паведамленні намесніка кіраўніка Меджліса Нарымана Джаляла ў доме крымскататарскага актывіста Ралана Асманава адбываецца ператрус. 6.30 раніцы. Паведамляюць пра следчыя мерапрыемствы ў яшчэ адным доме крымскага татарына Дзілявера Бекірава, які пражывае ў с. Жывапіснае, вул. Загорская», — гаворыцца ў паведамленні.

Праз некаторы час там паведамілі, што ператрусы завяршыліся. Нікога з актывістаў не затрымалі і не абмежавалі іх свабоду. Самі ж расійскія сілавікі паведамілі Асманаву, што нібыта шукалі наркотыкі.

27 сакавіка ў Крыме праводзіліся ператрусы па меншай меры ў 25 дамах крымскіх татар. Афіцыйна ФСБ праводзіла ператрусы ў пошуках членаў забароненай у Расіі ісламісцкай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Праваабаронцы кажуць, што гэта была самая маштабная аблава ў Крыме з моманту акупацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула