БЕЛ Ł РУС

Зяленскі — чыноўнікам: Я не хачу, каб у вашых кабінетах былі мае партрэты. Я — не ікона

20.05.2019 / 10:48

Nashaniva.com

«Я не хачу, каб у вашых кабінетах былі мае партрэты», — сказаў прзэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе.

«Я не ікона», — заявіў ён. — Лепш павесьце ў сябе партрэты сваіх дзяцей і глядзіце ім у вочы, калі прымаеце нейкія рашэнні».

Зяленскі сказаў, што да гэтага часу яго задачай было рабіць усё каб украінцы ўсміхаліся. «Наступныя пяць гадоў я паспрабую рабіць так, каб ўкраінцы не плакалі», — дадаў ён.

У Кіеве прайшла інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула