Свет2727

У Кіеве прайшла інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага ВІДЭА

У Кіеве а 10-й пачалася цырымонія інаўгурацыі шостага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Новаабраны прэзідэнт прыме прысягу ўкраінскаму народу падчас урачыстага пасяджэння Вярхоўнай Рады. На цырымонію прыедуць прэзідэнты пяці краін: Латвіі (Раймандс Веёніс), Літвы (Даля Грыбаўскайце), Эстоніі (Керсці Кальюлайд), Грузіі (Саломэ Зурабішвілі) і Венгрыі (Янаш Адэр). Ад Беларусі бярэ ўдзел віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка.

«Я не хачу, каб у вашых кабінетах былі мае партрэты», — сказаў прзэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе.

«Я не ікона», — заявіў ён. — Лепш павесьце ў сябе партрэты сваіх дзяцей і глядзіце ім у вочы, калі прымаеце нейкія рашэнні».

Зяленскі сказаў, што да гэтага часу яго задачай было рабіць усё каб украінцы ўсміхаліся. «Наступныя пяць гадоў я паспрабую рабіць так, каб украінцы не плакалі», — дадаў ён.

Ён таксама прапанаваў падаць у адстаўку ўраду Украіны і «вызваліць месца для будучых пакаленняў».

Парламентарыяў Зяленскі заклікаў прыняць законы аб зняцці дэпутацкай недатыкальнасці і пра крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, а таксама звольніць кіраўніка СБУ, генпракурора і міністра абароны Украіны. 

«І гэта далёка не ўсё, што вы можаце зрабіць. Але для пачатку дастаткова. У вас на гэта 2 месяцы. Зрабіце гэта і павесьце медалі сабе. Някепскія балы на датэрміновыя парламенцкія выбары. Я распускаю Вярхоўную Раду 8-га склікання. Слава Украіне!» — заявіў Зяленскі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?1

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць