Першыя аналізы расійскага журналіста Івана Галунова не выявілі слядоў наркотыкаў
Першыя даследаванні матэрыялаў, узятых у карэспандэнта «Мядузы» Івана Галунова, не выявілі наркотыкаў. Пра гэта са спасылкай на штатнага нарколага Міністэрства аховы здароўя Яўгена Бруна, паведамляюць РІА Навіны.
Раней у перадачы «Весці неделі» сцвярджалася, што, па словах Бруна, у мачы Галунова наркотыкі не выяўленыя.
Кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў адзначыў, што слядоў наркотыкаў не знайшлі таксама на змыве з далоняў і зрэзах пазногцяў.