БЕЛ Ł РУС

Польшча палічыла недарэчным запрашаць Пуціна на мерапрыемствы ў памяць гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны

18.07.2019 / 17:58

Nashaniva.com

Запрашэнне расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну на мерапрыемствы ў Польшчы ў памяць гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны не накіроўвалася. Гэта пацвердзіў віцэ-прэм'ер польскага ўрада Яцэк Сасін, паведамляе польскае радыё.

«Было б недарэчна адзначаць гадавіну ўзброенай агрэсіі супраць Польшчы з удзелам лідара, які сёння дзейнічае такім чынам у адносінах да суседа», — заявіў палітык. Паводле яго слоў, чакаецца таксама прыезд канцлера Германіі Ангелы Меркель і іншых лідараў. Хутчэй за ўсё, прыбудзе і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула