БЕЛ Ł РУС

Суд у Кіеве вызваліў Уладзіміра Цэмаха, якога называюць ключавым сведкам па справе збітага «Боінга»

5.09.2019 / 12:51

Nashaniva.com

Украінская праўда

Апеляцыйны суд Кіева пастанавіў вызваліць сведку па справе збітага над Данбасам у ліпені 2014 года Боінга MH17, былога начальніка СПА ў Снежным («ДНР») Уладзіміра Цэмаха.

Суд змяніў меру ўтрымання з затрымання на асабістае абавязацельства аб яўцы.

У канцы чэрвеня былы зенітчык Уладзімір Цэмах быў затрыманы ў Данецкай вобласці, у горадзе Снежнае, у сувязі з крушэннем малайзійскага самалёта Boeing-777 рэйса MH17. Яго называюць ключавым сведкам па справе збітага «Боінга».

Раней паведамлялася, што Расія настойвала на ўключэнне Цэмаха ў спіс па абмене зняволенымі паміж Украінай і РФ. Нідэрланды, у сваю чаргу, звярнуліся да Кіева з просьбай не выдаваць Цэмаха

Чытайце таксама:

Украінскія спецслужбы вывезлі з «ДНР» важнага сведку па справе аб збіцці «Боінга»

Версія затрымкі абмену палоннымі: Расія хоча атрымаць падазраванага ў справе «Боінга»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула