Беларусы дачакаліся сваіх «воплей» і «здобаў»
Дыскаграфія: Хуткі смоўж. Вясковы, БМА‑груп, 2008. Рэцэнзуе Сяргей Будкін.
Дыскаграфія: Хуткі смоўж. Вясковы, БМА‑груп, 2008. Рэцэнзуе Сяргей Будкін.
О!
Слаўгарадска‑магілёўскі гурт на чале з цёзкам беларускага прэзідэнта ў дэбютным альбоме прадэманстраваў надзвычайную спеласць ды заявіў пра з’яўленне новага музычнага кірунку — «belarusian village‑ska music».
Такі дэбютны альбом маглі б запісаць «Песняры», калі б утварыліся ў нашы дні.З адчуваннем мелодыі ў Сяргея Лукашэнкі ўсё ў парадку, з харызмай, відаць, таксама.
Засталося толькі мову падцягнуць, бо ягоныя стылізацыі пад народныя песні не заўжды пісьменныя ды часта поўняцца штампамі.
Дзве самыя ўдалыя кампазіцыі альбому — на пачатку. Вядзецца ў іх пра праблемныя рэчы. Пра вёску, у якой ніколі не будзе вяселля ды пра хлапца, якому не памог доктар Хадоркін («Вёска», «Лебедзі»). «Хуткі смоўж» упаўзае ў лідэры айчыннага фолк‑мадэрну.