БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне кіроўца-бяспраўнік скраў BMW, пашкодзіў дзве машыны — і заснуў у салоне

27.09.2019 / 9:8

Nashaniva.com

Фота абласной міліцыі

Да пяці гадоў пазбаўлення волі пагражае 23-гадоваму жыхару Маладзечанскага раёна. Маладога чалавека падазраюць ва ўгоне аўтамабіля BMW 529, паведамляе Рэгіянальная газета.

На лінію 102 у Маладзечанскі РАУС 38-гадовы гараджанін паведаміў, што ў двары дома па Якуба Ясінскага невядомы пашкодзіў аўтамабіль Mersedes-Benz Vito.

Супрацоўнікі ДАІ ўстнавілі, што акрамя названага аўто пашкоджана была і Toyota Corolla.

Аглядаючы двары, работнікі ДАІ заўважылі BMW 529 з механічнымі пашкоджаннямі, характэрнымі для дадзенага ДТЗ.

На заднім сядзенні спаў малады чалавек, вінаваты ў аварыі. Міліцыянеры пабудзілі хлопца.

У ходзе разбору супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі ўладальніка машыны.

Высветлілася, што гаспадар аўтамабіля з прыяцелем адпачываў у забаўляльных установах, пасля чаго вырашыў наведаць знаёмую, якая пражывае ў шматкватэрным доме па Забэйды-Суміцкага.

Таварыша пакінуў у машыне з заведзены рухавіком.

У гэты час хлопец вырашыў пакатацца на чужой машыне. Пры развароце ў двары нецвярозы кіроўца зачапіў прыпаркаваныя аўтамабілі. Праехаўшы каля чатырох метраў, спыніўся.

Пасля чаго там жа, ў машыне, выпіў спіртное i заснуў. У крыві фігуранта было 0,8 праміле. Як распавёў сам аўтааматар, ён выпіў літр піва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула